Клуб ориентирования БГУ Клуб ориентирования
Белорусского государственного университета
главная о клубесоревнованиятренировкибиблиотекагостевая
Палажэнне
Адкрытае восеньскае першынство па спартовым арыентаваньні факультэтаў радыёфізыкі й біялёгіі і гуманітарнага факультэта
 
Арганізатары: КСА “БДУ” і катэдра фізвыхаваньня ФРФіЭ .
Мэта спаборніцтваў: папулярызацыя арыентаваньня й здаровага ладу жыцьця сярод студэнтаў.
Дата правядзеньня: 6 кастрычніка 2007 года, старт а 14 гадзіне.
Месца правядзеньня: Мядзьведжына.
Галоўны судзьдзя: Яўген Пятліцкі.
Галоўны сакратар: Антось Чарнуха.
Начальнікі дыстанцыяў: Аляксей Громаў, Максім Цьвірко.
 
У спаборніцтвах прымаюць удзел студэнты 1-3 курсаў факультэтаў радыёфізыкі й біялёгіі і гуманітарнага факультэту а таксама ўсе ахвотныя. Для студэнтаў БДУ й сябраў КСА “БДУ” старт бясплатны. Астатнія аплочваюць кошт мапы (1000 р.).
 
Інфармацыя пра мапу: 2002 год выданьня, маштаб 1:7500, сячэньне рэльефу 2,5 мэтры. З паўднёвага захаду й поўначы мапа абмежаваная асфальтавымі дарогамі, з усходу – плотам, з поўдня часткова абмежаваная палявой дарогай. Большую частку карты займае адкрытая тэрыторыя (палі, як зручныя для бегу, так і нязручныя, агулам, каля 80 адсоткаў плошчы), прыкладна 20 % займае лес (белага лесу надзвычай мала, у асноўным закрытая тэрыторыя ўяўляе сабою зялёнку – лес нязручны для бегу), на поўдні – вялікі гідрааб’ект, таксама ёсьць вялікая забудаваная тэрыторыя, забароненая для бегу. Густая сетка дарог. З асноўных небясьпечнасьцяў трэба адзначыць кар’ер і абрывы на захадзе мапы, а таксама аўтамабільны рух па дарозе, якая абмяжоўвае карту з поўначы.
 
Даехаць ільга на тралейбусах № 7, 8, 9, 57 да прыпынку Мядзьведжына-1, далей па маркіроўцы.
 
 
Дыстанцыі: па 2 дыстанцыі для 1-3 курсаў (мужчынская й жаночая) і 1 дыстанцыя для эліты.
М1 – 8КП, 2.3 км
Ж1 – 7КП, 2.3 км
М2 – 8КП, 2.8 км
Ж2 – 7КП, 2.7 км
М3 – 8КП, 3.7 км
Ж3 – 8КП, 3.3 км
МЖЭ – 14КП, 4.1 км
 
Кантрольны час: 1,5 гадзіны.
 
Заяўка ажыцьцяўляецца на месцы правядзеньня спаборніцтваў.
Адзнака кампосьцерам.
 
Вынікі спаборніцтваў будуць пададзеныя на факультэты на працягу тыдня, таксама яны будуць даступныя на сайце www.orienteering.bsu.by.
 
Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся на тэлефоны: 501-17-89 (Яўген), 612-41-82 (Антось).
 
Арганізатары
02.10.2007